Аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі

Фельчар (старшы) аддзялення хуткай медыцынскай дапамогіи
Копць Ганна Іванаўна

Тэлефон вызава «103» і рэзервны тэлефон:

г.п. Воранава – +375 (1594) 4-46-03

г.п. Радунь – +375 (1594) 4-56-65

Служба хуткай (неадкладнай) медыцынскай дапамогі (далей – ХНМД) Воранаўскага раёна прадастаўляецца аддзяленнем пры Воранаўскай ЦРБ і пастом пры Радуньскай гарадской бальніцы.

Служба абслугоўвае 26948 чалавек.

Асноўнымі задачамі службы ХНМД з’яўляецца:

  • своечасовае аказанне ХНМД пацыентам на падставе клінічных пратаколаў, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;
  • забеспячэнне бесперапыннасці лячэбна-дыягнастычнага працэса на этапе ХНМД пры ўзаемадзеянні з амбулаторна-паліклінічнымі і бальнічнымі дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя;
  • забеспячэнне пастаяннай гатоўнасці службы ХНМД да працы пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый;
  • арганізацыйна-метадычная праца па ўдасканаленню службы ХНМД.

Служба ХНМД функцыянуе:

  • у рэжыме кругласуточнай працы,
  • у рэжыме павышанай гатоўнасці,
  • у надзвычайным рэжыме.