Аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі
Асноўнымі задачамі службы ХНМД з’яўляецца:
- своечасовае аказанне ХНМД пацыентам на падставе клінічных пратаколаў, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;
- забеспячэнне бесперапыннасці лячэбна-дыягнастычнага працэса на этапе ХНМД пры ўзаемадзеянні з амбулаторна-паліклінічнымі і бальнічнымі дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя;
- забеспячэнне пастаяннай гатоўнасці службы ХНМД да працы пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый;
- арганізацыйна-метадычная праца па ўдасканаленню службы ХНМД.
Служба ХНМД функцыянуе:
- у рэжыме кругласуточнай працы,
- у рэжыме павышанай гатоўнасці,
- у надзвычайным рэжыме.