Клініка-дыягнастычная лабараторыя

Урач лабараторнай дыягностыкі (загадчык) клініка-дыягнастычнай лабараторыі
Пятроўская Крыстына Антонаўна
тэл.:
+375 (1594) 4-46-56

В штаце лічыцца 1 урач лабараторнай дыягностыкі (загачык), 9 фельчараў– лабарантаў. Усе маюць першую кваліфікацыйную катэгорыю.

Клініка – дыягнастычная лабараторыя УАЗ «Воранаўская ЦРБ» - гэта

  • шырокі спектр лабараторных даследванняў: гематалогія, біяхімія, імуналогія, клініка, сералогія, мікрабіялогія, імунахімія, гемастаз, імунаферментны аналіз;
  • сучаснае абсталяванне;
  • унутраны і знешні кантроль якасці;
  • надзейнасць і дакладнасць вынікаў;

Асноўнаная задача КДЛ:

  • стварэнне неабходных умоў для ажыццяўлення клініка-лабараторных даследванняў пацыентаў;
  • кансультаванне ўрачэй-клініцыстаў і пацыентаў;
  • укараненне новых прагрэсіўных метадаў лабараторных даследванняў.

Пералік выконваемых метадаў у клініка-дыягнастычнай лабараторыі::

  • Гематалагічныя даследванні: агульны аналіз крыві праз гематалагічны аналізатар.
  • Агульнаклінічныя даследванні: агульны аналіз мачы, аналіз мачы па Нечыпарэнка і па Зімніцкаму, даследванне цэрэбраспінальнай вадкасці (ліквар), даследванне харкоціны, транссудатаў, экссудатаў,
  • паразітарныя даследванні, даследванні гінекалагічных змазкаў.
  • Сералагічныя даследванні: выяўленне групы крыві і рэзус-фактару, антыэрытрацытарных атыцел, С-рэактыўнага бялку, рэўмафактару, антысрэпталізіну-О, мікрарэакцый на сіфіліс.
  • Мікрабіялагічныя даследванні: даследванні на мікрабактэрыі сухотаў, культуральныя даследванні на ЗППШ (урэа-, мікаплазмы і адчувальнасць да антыбіётыкаў) на камерцыйных тэст- сістэмах, даследванне на хелікабактар.
  • Каагулалагічныя даследванні (гемастаз): выяўленне пратрамбінавага часу, МНА, АЧТЧ, фібрынагену, Д-дымер.
  • Біяхімічныя даследванні на сучасным аналізатары: выяўленне агульнага бялку, альбуміну, мачавіны, крэацініну, білірубіну, АСТ, АЛТ халестэрыну і яго фракцый, амілазы КФК, КФК-МВ, ЛДГ, ГГТП, ЩФ, трапаніну, калію, натрыю, хларыдаў, кальцыю, жалеза, магнію, фосфару, глюкозы, КШС (газавы склад крыві).
  • ІФА-дыягностыка: гармоны шчытападобнай залозы, палавыя гармоны, анкамаркеры (ПСА), рак мацінцаў і інш., ЗППШ-хламідыі.
  • Імунафлюарысцэнтны аналіз: глікіраваны гемаглабін, мікраальбумін, пракальцытанін, кардаямаркеры( інфаркт міякарду) і інш.