Прыёмнае аддзяленне

Урач-тэрапеўт прыёмнага аддзялення
Валянцін Валянцінавіч Нядзелька
тэл.:
+375 (1594) 4-46-03

Прыёмнае аддзяленне з’яўляецца структурным падраздзяленнем Воранаўскай ЦРБ. У аддзяленні працуе 9 чалавек: урач прыёмнага аддзялення, 4 медыцынскія сястры і 4 санітаркі.

У наяўнасці наступныя памяшканні: гардэроб, кабінет рэгістрацыі хворых, якія паступаюць, санпрапускнік, працэдурны кабінет, кабінет урача прыёмнага аддзялення, кабінет агляду хворых, якія паступаюць, палата-ізалятар з дыягнастычнымі ложкамі.

Ажыццяўляе шпіталізацыю ў наступныя аддзяленні ЦРБ:

  • тэрапеўтычнае,
  • хірургічнае,
  • педыятрычнае,
  • інфекцыйнае,
  • аддзяленне рэанімацыі.

Асноўныя задачы прыёмнага аддзялення:

  1. Прыём, рэгістрацыя і медыцынская сартыроўка хворых, якія паступаюць у стацыянар.
  2. Устанаўленне папярэдняга медыцынскага дыягназу на аглядзе, дыягнастычных даследванняў і пры неабходнасці заключэння ўрачэй-кансультантаў.
  3. Рашэнне пытання аб неабходнасці стацыянарнага або амбулаторнага лячэння.
  4. Арганізацыя дынамічнага назірання за хворымі, якім паказана, па вызначэнню ўрача, кароткатэрміновае знаходжанне ў прыёмным аддзяленні пры вострым або абвастрэнні хранічнага захворвання, якое не патрабуе шпіталізацыі, для купіравання неадкладнага стану.
  5. Аказанне экстранай медыцынскай дапамогі і правядзенне рэанімацыйных мерапрыемстваў у неабходных выпадках.
  6. Правядзенне пры неабходнасці санітарнай апрацоўкі хворых, шпіталізаваных у аддзяленні ЦРБ.
  7. Забеспячэнне мерапрыемстваў па прадугледжанню занясення і распаўсюджання інфекцыйных захворванняў сярод хворых і персанала.
  8. Арганізацыя перавода хворых, патрабуючых лячэння, у іншых стацыянарных установах.
  9. Вядзенне зацверджанай медыцынскай дакументацыі.